«…Паўсюдна чую роднай мовы гукі. Яна – ад нараджэння і да смерці - Найпершая і лепшая навука І розуму майму, і сэрцу.» Iван КАРЭНДА Ад пакалення да пакалення беларускі народ замацоўваў ў слове сваё бачанне свету, свой вопыт яго пазнання, ад эпохі да эпхі ён выпрацоўваў разнастайныя сродкі для перадачы думак, пачуццяў. Прыродныя ўмовы i геаграфія краіны, узровень народнай гаспадаркі i кантакты з іншымі народамі, характар грамадскай думкі, культуры, мастацва - усе вялікія і малыя асаблівасці жыцця нашага народа адлюстраваліся ў мове. Чаму на працягу сваёй гiсторыi наш народ заўсёды выкарыстоўваў іншыя мовы? Хіба беларуская мова горшая, ці няздатная да нічога? Не,ні горшая нашая мова за іншыя,а можа яшчэ і лепшая, і гаворыць на ёй амаль 11 мільёнаў людзей, якія ўсе разам складаюць адзін беларускі народ. А іншыя мовы выкарыстоўваліся таму, што народ наш беларускі доўга быў пад чужым панаваннем. У рэдкія моманты Беларусь была вольнаю,ні ад каго незалежнаю,і жыла сваім няўласным дзяржаўным жыццём. Мала якому народу даводзілася перажываць долю,як тая,што зазнаў за сваё гістарычнае жыццё народ беларускі. Што ж гэта за фатальная доля такая? Якія прычыны прывялі наш край да такога становішча? Гэтак пісаў і пытаўся украінскі пісьменнік С.Ю.Ефрэмаў,маючы на увазе сваю бацькаўшчыну Украіну,а далей адказваў,што многа прычын было для такога заніпаду.І найпершая прычына-геаграфічнае становішча нашага краю-на тым раздарожжы, дзе пастаянна адбываліся ваенныя споркі суседніх народаў. Народ наш мусіў прымаць на сваёй грудзі першыя і найцяжэйшыя удары ад тых народаў,што сходзіліся на нашай зямлі канчаць свае споркі з агнём і жалезам.Ды яшчэ нашая доля судзіла нам быць пад уладаю ні зусім чужых народаў,як,прымерам сказаць,баўгарам і сэрбам пад Турэччынай,а чэхам пад нямеччынай.Над намі панавалі славяне, браты нашыя. Але гэтае “брацкае” панаванне было для нас яшчэ горшае за чужынскае,бо чужыя народы,як немцы і туркі,глядзелі на падуладныя ім славянскія народы,як на чужых:іншая мова,іншая вера,звычаі - усё іншае. А на Беларусь і Польшча, і маскалі глядзелі заўсёды,як на свой уласны народ і ўсімі сіламі намагаліся давесьці і ўпэўніць усіх людзей,што Беларусі няма,а ёсць толькі Польшча ці Расія… Народ...што значыць народ?...Народ цёмны, некультурны, яго трэба навучыць. Як ён можа захацець свае беларускія школы, калі ён іх ніколі у вочы не бачыў?Як ён можа захацець вучыцца на сваёй мове, калі за яе яго лаялі, крыўдзілі і за людзей не лічылі?
|